Вакцынаваць пачнуць у студзені

У Беларусі выдадзена рэгістрацыйнае пасведчанне на расійскую вакцыну “Спадарожнік V”. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Прынята рашэнне, што вакцынацыя беларусаў ад каранавіруса расійскай вакцынай “Спадарожнік V” пачнецца ў студзені будучага года.
На першым этапе вакцынаваць будуць медыкаў, настаўнікаў, работнікаў гандлю і іншых сфер, якія вымушаны кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна. Плануецца, што на першым этапе вакцынацыю пройдуць 200 тысяч чалавек з далейшым ахопам у два мільёны.

Добавить комментарий