Ордэны, медалі і ганаровыя званні
Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 снежня.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, заслугі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дарожнай галіны, сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.