«Працоўны семестр-2020»

Кожны год у вольны ад вучобы час моладзь актыўна ўдзельнічае ў студэнцкіх атрадах. Час, праведзены ў атрадах, – гэта магчымасць не толькі зарабіць грошы, але і знайсці новых сяброў, і набыць вопыт, які дапаможа ў будучыні.
З чэрвеня па кастрычнік на Крычаўшчыне дзейнічалі чатыры студэнцкіх атрады: тры экалагічных на базе УКВП «Камунальнік» і адзін сельс­кагаспадарчы ў агратэхнічным каледжы. У іх прынялі ўдзел 85 чалавек.
На працягу ўсёй працы атрадаў праводзіўся конкурс «Працоўны семестр-2020» па некалькіх намінацыях. Так, лепшым студэнцкім атрадам стаў экалагічны атрад імя двойчы Героя Савецкага Саюза Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага. Хлопцы з СШ № 3 і СШ № 8 працавалі на добраўпарадкаванні нашага горада. Лепшым камандзірам прызнаны Арцемій Шапараў, навучэнец СШ № 7, удзельнік экалагічнага студэнцкага атрада імя Мікалая Сірацініна. А Юрый Аўсяннікаў, навучэнец агратэхнічнага каледжа і ўдзельнік атрада імя Героя Савецкага Саюза Абрама Яфімавіча Сталярова, названы лепшым байцом студэнцкага атрада.
За сваю працу ўдзель­нікі і пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі РК ГА «БРСМ» і салодкімі падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Дар’я Баравікова.
На здымку: старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляўціна Асмалоўская, лепшы баец студэнцкага атрада Юрый Аўсяннікаў, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Календарова.

Добавить комментарий