Бязмежная матчына любоў

Біблятэчная сетка зла­дзіла шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня маці, а таксама праваслаўнага свята Пакрова Божай Маці. Гарадская бібліятэка № 1 правляла сумеснае святочнае мерапрыемства з адзя­леннем дзённага знахо­джання для інвалідаў РЦСАН.
Выхаванцы аддзялення запрасілі сваіх мам, а некаторыя з іх – і самі ўжо маці. У зале былі створаны стэнды з кнігамі пра мам і віншавальнымі паштоўкамі. Наведвальнікі аддзялення завяршылі апошнія рыхтаванні – і свята пачалося.
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі ўсім прысутным пра гісторыю праваслаўнага свята і пра з’яўленне ў Беларусі афіцыйнага свята – Дня маці. Пра маці шмат стагоддзяў складалі прымаўкі і прыказ­кі, і выхаванцам адзялення прапанавалі конкурс, у якім трэба было правільна аб’яднаць часткі розных народ­ных выказван­няў аб мамах. Пасля вядучыя загадвалі гледачам загадкі, у якіх трэба было адгадаць кветку, а потым – куханныя прылады. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў гульне і радасна падтрым­лівалі тых, хто змог знайс­ці адказ.
Канешне, не магло мерапрыемства бібліятэкі абыйс­ціся без кніг. Таму ў наступ­ным конкурсе прысут­ныя адгадвалі старыя доб­рыя казкі па апісанні. І адразу было бачна аматараў чытан­ня! Павесяліліся гледачы, калі адгадвалі песні, радкі якіх былі перароблены ў афіцыйным стылі.
Акрамя гэтага, супрацоўнікі бібліятэкі закранулі яшчэ адну тэму: з 15 каст­рычніка па 15 лістапада ў Беларусі праводзіцца акцыя «Чалавек з белай палкай», якая акцэнтуе ўвагу на жыцці людзей з абмежаванымі магчымасцямі зроку. Вядучыя распавялі гледачам пра акцыю, а так­сама правялі конкур­сы, у якіх удзельнікі маглі стаць на месца сляпых людзей і рабіць паўсядзённыя справы з завязанымі вачамі.
Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі яшчэ раз павіншавалі ўсіх мам са святам і ўручылі сiмвалічныя падарункі. Другую част­ку мерапрыемства зладзілі для сваіх маці самі выхаванцы і супрацоўнкі аддзялення дзённага знаходжання. Яны спявалі песні, чыталі вершы і праводзілі кон­курсы для сваіх мам. Гэты міні-канцэрт быў вель­мі краналь­ны, утульны і вясёлы. А старанне і словы падзякі дзяцей для мам былі лепш любых падарункаў.
Дар’я Баравікова.

Добавить комментарий