Датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла абноўленую інструкцыю аб выкарыс­танні сямейнага капіталу для паляпшэння жыллёвых умоў. Адпаведная пастанова ­ведамс­т­­ва афіцыйна апублікавана на Нацыя­нальным прававым інтэр­нэт-партале.
З 1 студзеня 2020 года срод­кі сямейнага капіталу можна выкарыстаць датэрмінова на паляпшэнне жыллёвых умоў. З улікам гэтага Мінбудархітэк­туры абнавіла інструкцыю, як патраціць сямейны капітал на жыллё.
У інструкцыі прапісана, што сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны датэр­мінова поўнасцю альбо па частках для вырашэння жыл­лёвых пытанняў некалькімі спосабамі. Гэта будаўніцт­ва або рэканструкцыя жылля ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў альбо на падставе дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцт­ва, а так­сама будаўніцтва аднакватэрнага дома, кватэры гас­падарчым або падрадным спосабам. Магчыма таксама купля жыл­ля, у тым ліку пабудаванага па дзяржзаказе, пагашэнне запазычанасці па крэдыце, прадастаўленым на будаўніцт­ва, рэканструкцыю або куплю жылля, і выплату працэнтаў па ім.
Пасля 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці сродкі сямейнага капіталу могуць быць накіраваны на тыя ж мэты, што і пры датэрміновым выкарыс­танні. Плюс да гэтага грошы можна расходаваць на кап­рамонт жыл­ля, пагашэнне запазычанас­ці на крэдыце на капрамонт і выплату працэнтаў за карыс­танне ім, пагашэнне пазыкі, прадастаўленай арганізацыяй на будаўніцтва, рэкан­струкцыю або набыццё жылля.
Для датэрміновага выкарыс­тання сямейнага капіталу грамадзянін звяртаецца ў падраздзяленне Беларусбанка з заявай аб датэрміновым распараджэнні сродкамі, а таксама вызначанымі дакументамі (напрыклад, копіяй дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, даведкай аб кошце будаўніцтва жылля і г.д.).
Беларусбанк на падставе заяў пералічае сродкі сямейнага капіталу на рахункі юрыдычных або фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым банк не кантралюе і не нясе адказнасць за нямэтавае выкарыстанне грамадзянамі сродкаў сямейнага капіталу.

Добавить комментарий