Бяспека жыццядзейнасці людзей

Гэта пытанне павінна знаходзіцца на асаблівым кантролі ўсіх зацікаўленых служб.

Гэта пытанне павінна знаходзіцца на асаблівым кантролі ўсіх зацікаўленых служб. Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і іншымі зацікаўленымі бакамі ў першую чаргу праводзяцца абследаванні ўмоў пражывання адзінокіх састарэлых грамадзян, сямей, у якіх пражываюць непаўналетнія, шматдзетных сямей. Пры неабходнасці аказваецца дапамога, а пры ігнараванні правілаў пажарнай бяспекі складаюцца адміністрацыйныя пратаколы. Так, за мінулы тыдзень работнікамі РАНС абследавана 145 жылых дамоў, складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў.
Аб гэтым ішла гаворка на штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Кіраўніку раёна таксама даложана аб стане крымінагеннай абстаноўкі і мерах па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні прыватызацыі жылля, далейшага развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва і іншыя. Асаблівая ўвага ўдзелена навядзенню парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах. Пры наступленні спрыяльнага перыяду навядзеннем парадку павінны актыўна заняцца прыватныя домаўладальнікі, за чым будзе сачыць санітарная служба раёна.
 
Т. Пятрова.
 
21 января 2015

Добавить комментарий