З абарачэння выводзяцца банкноты німіналам BR 50

З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэнне банкнотаў Нацыянальнага банка Беларусі наміналам Br50 узору 2000 года

З абарачэння выводзяцца банкноты німіналам BR 50

 

З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэнне банкнотаў Нацыянальнага банка Беларусі наміналам Br50 узору 2000 года, а таксама банкнотаў названага наміналу мадыфікацыі 2010 года. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
 
З абарачэння выводзяцца банкноты німіналам BR 50
Такое рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 верасня 2014 года № 560 зыходзячы з немэтазгоднасці далейшага выкарыстання названых банкнотаў у наяўным грашовым абарачэнні і ў мэтах скарачэння дзяржаўных расходаў на іх выраб, адзначылі ва ўпраўленні рэгулятара.
Як растлумачылі ў Нацбанку, да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам Br50 падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб’ектамі гаспадарання, у тым ліку і банкамі краіны.
З 1 ліпеня 2015 года банкі і суб’екты гаспадарання спыняць выдачу названых банкнотаў фізічным асобам, у тым ліку ў якасці здачы. Пры гэтым банкі будуць прымаць банкноты наміналам Br50 ад суб’ектаў гаспадарання да 1 верасня 2015 года.
Абмяняць банкноты наміналам Br50 можна будзе без абмежаванняў і без спагнання камісійнай платы ў любой суме, кратнай Br100. З 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года ўключна гэта можна будзе зрабіць у Нацыянальным банку і банках краіны. А з 1 студзеня па 31 чэрвеня 2016 года ўключна — толькі ў Нацбанку.
З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам Br50 будуць выключаны з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.
 
 
6 января 2015

Добавить комментарий