Адобраны параметры прагнозу развіцця раёна на 2015 год

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Крывалап.
На пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна на 2015 год». Яго распрацоўка здзяйснялася на аснове Праграмы развіцця раёна на 2011-2015 гады, а таксама ў адпаведнасці з заданнямі, даведзенымі Магілёўскім аблвыканкамам на наступны год.
У праекце прагнозу ўлічаны тэндэнцыі і вынікі функцыянавання эканомікі раёна ў студзені-лістападзе сёлетняга года, ацэнка асноўных паказчыкаў яго развіцця да канца 2014 года, прапановы ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый раёна на 2015 год.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб выніках штогадовага раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ 2015 года», «Аб аплачваемых грамадскіх работах на першы квартал 2015 года», «Аб устанаўленні броні для прыёму на работу грамадзян на 2015 год», «Аб будаўніцтве, рэканструкцыі, рэгістрацыі, прыёмцы ў эксплуатацыю жылых дамоў, нежылых пабудоў» і іншыя. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена больш за 30 пытанняў.
                     х  х  х
На гэтым тыдні прайшло нечарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне «Аб праекце раённага бюджэту на 2015 год».
Бюджэт раёна на 2015 год захавае сваю сацыяльную накіраванасць, але асноўнымі прынцыпамі стануць эканомія і рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Гэтага патрабуе само жыццё.
                                   Т. Пятрова.

Добавить комментарий