Цэнтральнай тэмай апаратнай нарады,якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, стаў разгляд пытання аб павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.

10 дзён назад прайшло пасяджэнне райвыканкама з удзелам губернатара вобласці Уладзіміра Даманеўскага і пракурора Магілёўскай вобласці Аляксандра Чадзюка. На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана прадстаўленне пракуратуры вобласці ў сферы сельскай гаспадаркі Крычаўшчыны. Дадзена прынцыповая ацэнка кіраўніцкім кадрам усіх узроўняў, выпрацаваны комплекс мер і мерапрыемстваў па ўхіленні выяўленых заўваг і недахопаў, а таксама шляхі павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Ход выканання прынятага рашэння і быў разгледжаны на апаратнай нарадзе з ­у­дзелам кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Асноўныя напрамкі – выкананне даве­дзеных заданняў па вытворчасці малака, нарыхтоўка кармоў, навядзенне парадку на машынных дварах і ў жывёлагадоўчых памяшканнях.
Для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны створаны чатыры рабочыя групы на чале са спецыяліс­тамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і ветэрынарнай службы раёна. Яны і былі заслуханы на апаратнай нарадзе. Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў былі на гэты раз у ролі слухачоў. Наступная чарга – іх, калі не будуць зроблены адпаведныя вывады і не прыняты меры, бо рашэнне раённага выканаўчага камітэта, як было адзначана, выконваецца не ў поўным аб’ёме.
Глава раёна Дзмітрый Бачкоў у каторы раз падкрэсліў, што краевугольным каменем усёй дзейнасці з’яўляецца выканальніцкая дысцыпліна – працоўная, тэхналагічная… І пакуль гэта не ўсвядомяць нашы галовы, любая справа будзе таптацца на месцы.
Пытанне бяспекі жыцця­дзейнасці людзей рэгулярна ўзнімаецца кіраўніком раёна. Ліквідацыя аварыйнасці на невыкарыстоўваемых аб’ектах, у прыватнасці, былога піўзавода, — адна з тэм прайшоўшай нарады. Пытанне гэта будзе асобна разгледжана на пасяджэнні райвыканкама.
На апаратнай нарадзе абмеркаваны пытанні своечасовасці выплаты заработнай платы суб’ектамі гаспадарання раёна, арганізацыі інфармацыйна-растлумачальнай работы ў працоўных калекты­вах, навядзення парадку і павышэння арганізатарскай ролі раённага штаба ў гэтай справе і іншыя. Аддзелу эканомікі райыканкама, у якасці каардынатара, іншым аддзелам і службам даручана распачаць работу па распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця раёна на перыяд да 2030 года.
Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *