Вымову за плячыма не насіць…

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў і ў якім браў удзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў, былі разгледжаны вынікі работы і выкананне бюджэту раёна за першае паўгоддзе сёлетняга года. З улікам статыстычных даных, што маюцца, з 8 асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных аблвыканкамам, выконваюцца 7:
— экспарт тавараў без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў;
— экспарт паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных органам рэспубліканскага дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў;
— колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноўку створаныя працоўныя месцы;
— вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый;
— вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях;
— рознічны таварабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі;
— прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвес­тару за тавары, работы, паслугі);
— аб’ёмы будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання), што выконваюцца падрадным і гаспадарчым спосабамі.
Паказчык “намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата” не выконваецца. А ён з’яўляецца, на маю думку, асноўным крытэрыем ацэнкі дзейнасці любога прадпрыемства, любога кіраўніка. Усе “аб’ёмы”, “экспарты”, “тавараабароты” і гэтак далей забяспечваюць работнікі, праца якіх павінна ацэньвацца па іх укладу ў справу: выканаў – атрымай.
“Прызнаць нездавальняючай работу…”, “прызнаць недастатковай работу… “. Такая ацэнка дадзена кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання раёна, якія не справіліся з выкананнем даведзеных паказчыкаў. Некаторыя не справіліся цяпер, не спраўляліся раней… І што? Не прыгадаю выпадку (ні ў савецкія часы, ні, тым больш, у цяперашнія), каб кіраўнік, які вядзе прадпрыемства да банкруцтва, прыйшоў і сказаў: “Вызваляйце мяне ад пасады. Не спраўляюся”. Як гаворыцца, вымову за плячыма не насіць…
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за першае паўгоддзе сёлетняга года, прызначэння сямейнага капіталу, прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выка­рыстання, газіфікацыі эксплуатуемага жыллё­вага фонду грамадзян і шэраг іншых.
Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *