Працаваць ад дасягнутага

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Крычаўскага раёна на 2013-2015 гады».Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Крычаўскага раёна на 2013-2015 гады». 

Для аказання дапамогі ў стварэнні і станаўленні малога бізнесу райвыканкамам аказваецца інфармацыйная, кансультатыўная, метадычная дапамога па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, выдачы спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), здачы ў арэнду аб’ектаў нерухомасці і г.д.
Улічваючы, што развіццё малога і сярэдняга бізнесу — гэта, у тым ліку, і працаўладкаванне людзей, кіраўнік раённай выканаўчай улады паставіў задачу: не зніжаць дасягнутага ўзроўню, а нарошчваць.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб стане і мерах па барацьбе з карупцыяй у Крычаўскім раёне за 10 месяцаў 2014 года». Так, у раёне створана камісія па супрацьдзеянні карупцыі. Такія ж камісіі дзейнічаюць на 17 прадпрыемствах.
Пасля абмеркавання гэтага пытання вырашана перагледзець работу камісій, выпрацаваць план канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю работы па супрацьдзеянні карупцыі.
Усяго на пасяджэнні райвыканкама разгледжана 19 пытанняў, сярод якіх  — «Аб стане воінскага ўліку і браніравання ваеннаабавязаных у Крычаўскім раёне за 2014 год», «Аб змяненні мэтавага прызначэння зямельных участкаў», «Аб газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян», «Аб арганізацыі гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва ў пераднавагоднія дні, навагоднія і калядныя святы 2014/2015 года» і інш.
                                  Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *