Актуальнае для раёна пытанне

Старшыня раённага выканаўчага ­камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў ­удзел начальнік упраўлення жыллёва-­камунальнай ­гаспадаркі аблвыканкама Сяргей Вашкевіч.
На пасяджэнні было разгледжана актуальнае для раёна пытанне – “Аб стане водазабеспячэння насельніцтва з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц г. Крычава і Крычаўскага раёна і мерах па забеспячэнні раёна чыстай вадой”.
Як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, пачасціліся звароты грамадзян у раённы выканаўчы камітэт па пытанні якасці вады. Таму ён даручыў УКВП “Водаканал” і ўсім зацікаўленым службам распрацаваць дакладную праг­раму дзеянняў па замене водаправод­ных сетак, працэнт зносу якіх даволі высокі.
На гэты год камунальным прадпрыемствам “Водаканал” запланавана замена 11 кіламетраў водаправодных сетак, яшчэ 1,5 кіламетра – за кошт уласных сродкаў. Да 1 снежня сёлетняга года павінны быць выкананы мерапрыемствы па паляпшэнні якасці вады ў крыніцах, уключаючы чыстку, прамыўку і, пры неабходнасці, прафілактычную дэзінфекцыю крыніц у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў. Да 25 жніўня гэтага года павінны быць распрацаваны графікі прывядзення крыніц нецэнт­ралізаванага водазабеспячэння ў належны санітарна-тэхнічны стан на 2018-2019 гады. Нагадаем, што на тэрыторыі раёна налічваецца 697 шахтных ­калодзежаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні “Аб выкананні комплекснага плана па суп­рацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на тэрыторыі Крычаўскага раёна на 2017-2018 гг.”, “Аб развіцці і падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Крычаўскага раёна за 5 месяцаў 2018 г.” і шэраг іншых.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *