Пытанні нарыхтоўкі другаснай сыравіны

Пытанні нарыхтоўкі другаснай сыравіны знаходзяцца на пастаянным кантролі раённага выканаўчага камітэта. Выкананне даведзенага суб’ектам гаспадарання задання штотыднёва разглядаецца на апаратнай нарадзе, якую праводзіць старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў.

Пытанні нарыхтоўкі другаснай сыравіны знаходзяцца на пастаянным кантролі раённага выканаўчага камітэта. Выкананне даведзенага суб’ектам гаспадарання задання штотыднёва разглядаецца на апаратнай нарадзе, якую праводзіць старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў.

На гэтым тыдні на апаратную нараду былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія наогул не прыступілі да нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пасля размовы, якая была даволі жорсткай, вывады, думаецца, будуць зроблены правільныя, і «працэс пойдзе».
Шмат нараканняў было выказана ў адрас аператараў па нарыхтоўцы другаснай сыравіны. І калі ва ўсіх сельскіх магазінах пачалі прымаць макулатуру, шкло, палімерныя адходы, то камунальная служба ў рабоце з насельніцтвам і выкарыстанні сартавальнай станцыі пакуль яшчэ раскачваецца. Таму «на ўсё пра ўсё» УКВП «Камунальнік» адведзены тыдзень.
Штотыднёва разглядаецца і работа са зваротамі грамадзян. У мэтах вывучэння сітуацыі райвыканкамам праводзяцца маніторынгі, «гарачыя лініі» па актуальных праблемах — ацяпленне жылых памяшканняў і аб’ектаў сацыяльнай сферы, стан вулічнага асвятлення, асабліва на шляху школьнікаў да навучальных устаноў, арганізацыя руху гарадскіх і прыгарадных маршрутаў і г.д. Па выніках аналізу паступіўшых зваротаў грамадзян прымаюцца канкрэтныя меры.
На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна даложана аб стане пажарнай абстаноўкі  за мінулы тыдзень, разгледжаны пытанні эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-аздараўленчага комплексу, эканоміі энергарэсурсаў, якасці будаўніцтва жылля і іншыя.
                                  Т. Пятрова.

Добавить комментарий