Такая настала пара

Не толькі ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўвосень — работ восем, а і ў камунальнай службы. Папярэдняя падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона, прыбіранне апалага лісця на тэрыторыі горада ды яшчэ шмат чаго іншага. Такая напружаная настала пара.

Не толькі ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўвосень — работ восем, а і ў камунальнай службы. Папярэдняя падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона, прыбіранне апалага лісця на тэрыторыі горада ды яшчэ шмат чаго іншага. Такая напружаная настала пара.
Пытанні навядзення парадку ў горадзе былі разгледжаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, у пашыраным складзе — з удзелам усіх зацікаўленых служб.
Аналізуючы вынікі праведзенага суботніка, старшыня райвыканкама адзначыў, што не ўсе надалі належнай увагі навядзенню парадку: з прахалодцай аднесліся да выканання пастаўленай задачы ўстановы культуры, некаторыя школы, прадпрыемствы і арганізацыі. Шмат прэтэнзій выказана ў адрас камунальнай службы — па вялікаму рахунку, горад патануў у лістоце.
Пагэтаму і пастаўлена задача: прыбіраць апалае лісце штодня, асабліва каля месцаў воінскай і баявой славы. Акрамя таго, на гэтым тыдні будзе зроблены аб’езд прыватнага сектара, як гаворыцца, з адпаведнымі вывадамі, бо навядзенне належнага парадку на прыдамавой тэрыторыі — абавязак кожнага домаўладальніка.
Яшчэ адно важнае пытанне — нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў — разгледжана з удзелам аператараў па іх нарыхтоўцы. Прааналізаваўшы вынікі гэтай работы за мінулы тыдзень, заслухаўшы справаздачы кіраўнікоў арганізацый-нарыхтоўшчыкаў другаснай сыравіны, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, дадзена даручэнне актывізаваць работу з насельніцтвам: кожны сельскі магазін павінен прымаць усе віды другаснай сыравіны, УКВП «Камунальнік» абавязана належным чынам арганізаваць работу перасоўнага пункта з інфармаваннем насельніцтва аб графіку прыёму і кошце сыравіны за адзін кілаграм. Такое даручэнне на гэты тыдзень, выкананне яго будзе разгледжана на чарговай апаратнай нарадзе.
Увогуле, пытанне нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў узята на пастаянны жорсткі кантроль кіраўніцтвам раённай выканаўчай улады са штотыднёвым падвядзеннем рэзультатаў работы.
У раёне працягваецца абследаванне жылога сектара. Увага звяртаецца на ўсе моманты, звязаныя з правядзеннем ацяпляльнага сезона. Работа аглядавых камісій у гэтым накірунку будзе прааналізавана на пасяджэнні раённай камісіі.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, эканоміі энергарэсурсаў, будаўніцтва і іншыя. Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў, выкананне якога будзе разгледжана на наступным тыдні.
                                  Т. Пятрова.

Добавить комментарий