Задача дзяржаўнай важнасці

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

На пасяджэнні разгледжаны ход выканання задання па збору (нарыхтоўцы) другаснай сыравіны ў 2014 годзе. У праекце рашэння адзначана, што па выніках работы за студзень-жнівень у раёне забяспечана выкананне гадавога задання па нарыхтоўцы зношаных шын. Па астатніх відах нарыхтоўваемай сыравіны (макулатура, палімерныя і тэкстыльныя адходы, шкло) заданне не выконваецца, хаця і адзначаецца рост да адпаведнага перыяду мінулага года.
Асноўнай прычынай з’яўляецца невыкананне заданняў нарыхтоўчымі арганізацыямі — УКВП «Камунальнік», Крычаўскім упраўленнем аптова-рознічнага гандлю ААТ «Магілёўаблрэсурсы», рознічным гандлёвым прадпрыемствам г. Крычава ПУП «Магілёўская міжрайбаза».
Заслуханы справаздачы шэрагу кіраўнікоў аб прымаемых мерах па выпраўленні становішча па збору другаснай сыравіны.
Як падкрэсліў старшыня раённай выканаўчай улады Васіль Сысоеў, аператарамі па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў павінна быць выбудавана дакладная сістэма работы як з насельніцтвам, так і з прадпрыемствамі і арганізацыямі. А такой сістэмы пакуль няма. І кастрычнік месяц стане пераломным момантам, бо нарыхтоўка другаснай сыравіны — гэта задача дзяржаўнай важнасці.
З удзелам намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Кажамякіна разгледжана пытанне «Аб эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу раёна за 9 месяцаў і выпрацоўцы шляхоў значнага паляпшэння паказчыкаў работы сельскагаспадарчай галіны раёна за год».
Адзначана, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна чакаемы тэмп росту валавой прадукцыі склаў 108,0% да ўзроўню мінулага года пры заданні 105,6%, у тым ліку тэмп росту валавой прадукцыі раслінаводства — 109,8%, жывёлагадоўлі — 104,2%.
Падрабязна прааналізаваны вынікі работы па кожнай сельскагаспадарчай галіне аграпрамысловага комплексу, перад сельгасвытворцамі пастаўлены канкрэтныя задачы. Вынікі работы за кастрычнік і за 10 месяцаў будуць разгледжаны на лістападаўскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
На парадак дня пасяджэння райвыканкама было ўнесена 25 пытанняў, сярод якіх — «Аб уключэнні ў спіс грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на набыццё і рэканструкцыю жылых памяшканняў», «Аб выдачы дазволаў на выдаленне аб’ектаў расліннага свету», «Аб выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэнняў», «Аб выключэнні індывідуальных прадпрымальнікаў з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў» і інш.
                        Таццяна Іўкіна.

Добавить комментарий