Забяспечыць жыццядзейнасць рэгіёна

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. Разгледжаны шэраг пытанняў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць рэгіёна. А пытанні гэтага кшталту разглядаюцца на пастаяннай аснове.
Так, прыняты праект рашэння па пытанні “Аб падрыхтоўцы аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018/2019 года”, якім зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў прадпрыемстваў і арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд. Як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, падрыхтоўчыя мерапрыемствы павінны мець не толькі тэрміны іх выканання і адказных выканаўцаў, а і канкрэтныя графікі правядзення работ. Прычым, запланаваныя камунальным прадпрыемствам абследаванні жыллёвага фонду павінны праводзіцца з удзелам старшых дамоў. Вось тады можна весці гаворку пра дзейсны кантроль. Пры гэтым падкрэслена, што мерапрыемствы павінны быць накіраваны ў тым ліку і на тое, каб не паўтараць мінулагодніх памылак і недапрацовак.
Раённым выканаўчым камітэтам зац­верджана камісія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэнні неабходных запасаў паліва для работы ў чарговы ацяп­ляльны сезон.
На пасяджэнні райвыканкама разгле­джаны вынікі работы са зваротамі грама­дзян і юрыдычных асоб за першы квартал сёлетняга года ў раённым і сельскіх выканаўчых камітэтах. Адзначана, што звароты грамадзян, у пераважнай большасці, тычыліся жыллёва-камунальных пытанняў. А стан работы са зваротамі грамадзян знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады і асабіста старшыні райвыканкама.
Усяго на пасяджэнні райвыканкама было разгледжана больш за 20 пытанняў. Сярод іх – аб газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, спыненні прадпрымальніцкай дзейнасці, узгадненні арэндных адносінаў, прадастаўленні субсідыі на ўплату часткі працэнтаў за карыс­танне крэдытам і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце і інш.
Т. Пятрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *