Работа са зваротамі грамадзян

Работа са зваротамі грамадзян

і юрыдычных асоб у 1 квартале 2918 года ў святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 была разгледжана на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Ірыны Пруднікавай. Аб тым, як пастаўлена гэта работа ва УКВП “Камунальнік”, якія меры прымяняюцца да выканаўцаў за валакіту і няякасны разгляд зваротаў, расказаў прадcтаўнік гэтага прадпрыемства Уладзімір Сівакоў. Шмат пытанняў было ўзнята дэпутатамі па доб­раўпарадкаванні дарог з улікам патрабаванняў выбаршчыкаў.
На сесіі таксама быў унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў у раней прынятыя рашэнні. А пасля сесіі адбылася вучоба дэпутатаў, дзе былі разгледжаны пытанні аказання са­дзейнічання дэпутатамі самазанятасці насельніц­тва, работы дэпутацкага корпусу са зваротамі грамадзян і інш. Дэпутаты падтрымалі прапанову аб правядзенні летняй спартакіяды сярод каманд пастаянных камісій райсавета і сельскіх Саветаў.
Ул. інф.

Добавить комментарий