Ацяпляльны сезон

Ацяпляльны сезонАцяпляльны сезон у прыватным сектары практычна ўжо распачаўся. Ацяпляльны сезон прыватным сектары практычна ўжо распачаўся. У сувязі з гэтым на штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў звярнуў увагу на неабходнасць дэталёвага абследавання жылых дамоў, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і, адзінокія састарэлыя грамадзяне, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, па ўхіленні выяўленых парушэнняў пажарнай бяспекі. І гэта работа павінна праводзіцца пастаянна.

Прынята рашэнне аб будаўніцтве ў нашым раёне на базе адной з гаспадарак адкормачніка на 6 тысяч галоў свіней. Адпаведным службам дадзена даручэнне падрыхтаваць прапановы па размяшчэнні пляцоўкі для будаўніцтва гэтага аб’екта.
Шмат увагі на апаратнай нарадзе ўдзелена пытанням навядзення парадку: уборка замацаваных тэрыторый, працяг работы з безгаспадарнымі домаўладаннямі як у горадзе, так і на сяле. Як падкрэсліў глава раёна Васіль Сысоеў, задача раённай выканаўчай улады — прыняцце канкрэтных мер па навядзенні  парадку на тэрыторыях пустуючых дамоў: выяўленне ўласнікаў, выдача прадпісанняў аб навядзенні парадку; калі ўласніка няма, дакументы накіроўваюцца ў суд  аб прызнанні домаўладання безгаспадарным з прыняццем далейшых мер у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
На кантролі раённай выканаўчай улады — пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, выплаты заработнай платы, прыватызацыі жылых памяшканняў і іншыя. Выкананне прагнозных паказчыкаў за 9 месяцаў будзе разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, але папярэднія даныя сведчаць, што па большасці паказчыкаў у раёне адзначаецца станоўчая тэндэнцыя.
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень і рабоце са зваротамі грамадзян. Перад праваахоўнымі органамі пастаўлены шэраг задач па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.
                                  Т. Пятрова.

Добавить комментарий