ПРАГРАМА

ПРАГРАМАасноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу 
працаўнікоў вёскі  «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне 20 верасня 2014 г.

                                                ПРАГРАМА
                      асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу 
              працаўнікоў вёскі  «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне 20 верасня 2014 г.
 
 
 
8.00-10.00  Урачыстыя сустрэчы афіцыйных дэлегацый раёнаў на мяжы Кіраўскага раёна (па графіку заезду) па двух накірунках (Магілёўскім, Бабруйскім).
г. Кіраўск
9.00-23.00  Работа гандлёва-прамысловых радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
11.00-19.00 «Магілёўшчына  спартыўная» — паказальныя міжраённыя  спартыўныя мерапрыемствы (стадыён г.Кіраўск)
Сквер ля Кіраўскага раённага Цэнтра культуры
9.00-21.00  Дзіцячая святочная забаўляльная праграма «Вясёлка дзяцiнства»;  выстава работ навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Кіраўска»; дзіцячыя гульнявыя і забаўляльныя атракцыёны, свята марожанага.
Канцэртная пляцоўка ля ўваходаў у будынак РЦК
9.00-21.00  Канцэртная  эстрадна-забаўляльная праграма «Мелодыі залатой восені» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці.
Тэматычная пляцоўка ля будынка Цэнтра адпачынку г. Кіраўска
10.00-22.00 Святочная праграма-прэзентацыя Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», дэманстрацыя фільмаў РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Аграгарадок Мышкавічы
8.00 Святочнае богаслужэнне ў храме Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Мышкавічы.
9.00-22.00 Работа пляцовак фестывалю:
выстава-продаж тэматычнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
«Магілёўшчына маладая»: выставачна-гандлёвая экспазіцыя ўстаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю Магілёўскай вобласці;
прэзентацыя ўстаноў адукацыі вобласці; маладзёжна-тэматычная сцэнічная пляцоўка грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з праграмамі, конкурсамі, спаборніцтвамі абласнога этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар  сяла»;
«Магілёўшчына майстравая» — выставачна-гандлёвая экспазіцыя з тэматычнымі святамі відаў беларускіх рамёстваў;
«Магілёўшчына рамесная» — гандлёвыя рамесныя рады с выставай-продажам тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына ўраджайная» — 6 тэматычных экспазіцый «Сялянскі двор-гасцёўня» са святамі ўраджаю, прадстаўленымі выставамі-продажам агародніны і фруктаў;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына гасцінная» — Свята Бульбы, Свята Сала, Свята Мёду. Пляцоўка беларускіх гульняў і атракцыёнаў;
музейна-гістарычная экспазіцыя «Магілёўшчына гістарычная»; вернісаж мастакоў Магілёўшчыны;
гандлёвая тэматычная экспазіцыя «Свята Хлеба» (прадукцыя ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»);
фальклорна-этнаграфічная святочная пляцоўка «Кіраўская гасцёўня»;
10.00-19.00 Забаўляльныя атракцыёны для дзяцей, дзіцячае свята «Краiна дзяцiнства» (стадыён).
9.00-23.00 Работа гандлёва-прамысловых радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
9.00-22.00 Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
9.00-22.00 Выстава племянной жывёлагадоўлі.
10.00-19.00 Паказальныя выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы.
Пляцоўка перад будынкам Мышкавіцкага СДК
11.55-12.00 Цырымонія ўскладання кветак да помніка К.П. Арлоўскаму.
12.00-12.30 Цырымонія святочнага  адкрыцця  абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014».
19.00-21.00 Вячэрні канцэрт «Майстры мастацтваў — героям ураджаю».
21.00 Святочны феерверк.
Галоўная канцэртная пляцоўка  свята (сельскі Дом культуры аграгарадка Мышкавічы)
12.30-18.00 Выстава караваеў, снапоў ураджаю 2014 года і алея сцягоў рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
13.00-15.30 Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі  «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі  «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
святочны канцэрт «Героі жніва — гонар Магілёўшчыны».

Добавить комментарий