Па любым пытанні, па любой праблеме

Па любым пытанні, па любой праблеме звяртаюцца крычаўляне да кіраўніка раёна Дзмітрыя Бачкова ў час правядзення ім “прамых тэлефонных ліній”.
Асаблівая актыўнасць адзначалася ў час апошняга дыялогу – паступіла 19 тэлефанаванняў.
Пытанні, узнятыя заяўнікамі, у пераважнай большасці тычыліся камунальнай сферы – падсыпкі і грэйдзіравання дарог (вуліцы 8 Сакавіка, Гастэла і інш.), вулічнага асвятлення (завулак Горкага, вуліцы Горкага, Чкалава і інш.), абуладкавання пешаходнай дарожкі (вул. Паркавая) і інш.
Пачасціліся звароты грама­дзян па пытанні навядзення парадку пасля пракладкі вадаправода (вул. Цімчанкі, завулак Палявы). Відавочна, што арганізацыі, якія выконвалі гэтыя работы, не давялі справу да канца. Іх недаробкі прыхавалі зімовыя маразы, а вясна вынесла на паверхню. Цяпер настаў час устараняць іх.
Нагадаем, што ў цяперашні час на Крычаўшчыне дзейнічае адзіная дыспетчарская служба 115, куды можна звярнуцца па любым камунальным пытанні. Усе звароты акумулюцца тут, адпаведныя службы прымаюць меры па іх вырашэнні. Адзіная дыспетчарская служба 115 дазваляе здзяйсняць належны кантроль за якасцю і тэрмінам выканання зваротаў грамадзян.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *