Ужо з’явіліся і “штатнікі”

Старшыня раённага выканаўчага ­камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў “прамую
тэлефонную лінію”
з насельніцтвам
Крычаўшчыны.

Асобныя заяўнікі, узнімаючы тое ці іншае пытанне, адмаўляліся наз­ваць сваё прозвішча і адрас пражывання. Да прыкладу, прапанавалі паставіць халадзільнік у хірургічным аддзяленні лячэбна-дыягнастычнага корпуса ЦРБ, заявілі пра парушэнне тэрмінаў выплаты заработнай платы ва УКВП “Каму­нальнік”…
Паступілі тэлефанаванні пра падтапленне пад’ездаў (мікрараён Сож, 11), аб падоўжанні кантрактаў з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС не на год, а на больш працяглы тэрмін, аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні.
Што тычыцца працаўладкавання, пытанне гэта разглядаецца на пасяджэнні рабочай групы, якая працуе пры райвыканкаме на пастаяннай аснове. З’явіліся ўжо і “штатныя” заяўнікі на “прамую тэлефонную лінію” па пытанні працаўладкавання. Так, адной з заяўніц прапаноўвалі розныя вакансіі (і не адзін раз), а яна не працаўладкоўваецца – тое не даспадобы, гэта не патрэбна… А ў самой – ні прафесіі, ні кваліфікацыі і, па ўсёй верагоднасці, поўная адсутнасць жадання працаваць.
Звароты грамадзян, што паступілі на “прамую тэлефонную лінію”, будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Т. Лістапад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *