Пастаўлена задача навядзення ідэальнага парадку на зямлі

Чарговая штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, распачалася з дакладу аб абстаноўцы ў раёне ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра.
Надзвычайных сітуацый, выпадкаў абмаражэння людзей не зафіксавана. Тым не менш, даручана, пры неабходнасці, у месцах масавага знаходжання людзей разгортваць пункты абагрэву.

Чарговая штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, распачалася з дакладу аб абстаноўцы ў раёне ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра.
Надзвычайных сітуацый, выпадкаў абмаражэння людзей не зафіксавана. Тым не менш, даручана, пры неабходнасці, у месцах масавага знаходжання людзей разгортваць пункты абагрэву.
Раённым аддзелам па над­звычайных сітуацыях быў правераны стан воданапорных вежаў у сельскагаспадарчых арганізацыях. Старшыня райвыканкама даручыў упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання пра­аналізаваць выяўленыя недахопы і прыняць адпаведныя меры. Як было адзначана, і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў не павінны самаўхіляцца і сачыць за парадкам на жывёлагадоўчых фермах.
Аддзелам унутраных спраў райвыканкама быў праведзены маніторынг стану захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей на сельскагаспадарчых аб’ектах. У гаспадарках былі выяўлены аднолькавыя парушэнні: адсутнасць асвятлення, запорных устройстваў, не ўсюды выкарыстоўвалася жэтонная сістэма аховы аб’ектаў.
Работа з кадрамі ў сельскай гаспадарцы павінна набыць сістэмнасць. На гэтым засяродзіў увагу глава раёна Дзмітрый Бачкоў. Напярэдадні галіноваму прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комп­лексу і раённаму аб’яднанню прафсаюзаў была даручана распрацоўка плана мерапрыемстваў па павелічэнні вытворчасці працы ў жывёлагадоўлі і, як вынік, павелічэнне зарплаты працаўнікоў. На жаль, за выключэннем асобных момантаў, план уяўляе сабой набор агульных фраз. Як падкрэсліў Дзмітрый Бачкоў, за агульнымі фразамі, пасыламі, лозунгамі прафсаюзы не бачаць людзей.
Пры абмеркаванні сітуацыі на рынку працы (на дадзены момант 137 беспрацоўных) адзначана недастатковая работа ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Больш актыўна трэба працаваць і над стварэннем рэестра занятасці насельніцтва.
На 2018 год, які пройдзе пад знакам Года малой радзімы, пастаўлена задача навядзення ідэальнага парадку на зямлі. Поле дзейнасці шырокае – развіццё мікразон, тэрыторый сельскіх Саветаў, добраўпарадкаванне дарог, навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях…
Развіццё мясцовых ініцыятыў – гэта работа ўсіх аддзелаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама. Прычым, не разавая акцыя, а работа на пастаяннай аснове. Вось тады і будуць бачныя канкрэтныя вынікі.
На апаратнай нарадзе былі разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, будаўніцтва, работы са зваротамі грамадзян і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *