Деревня Дорогая осталась без света: вопрос на контроле у председателя райисполкома

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую «прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада і раёна, на якую паступіла 12 тэлефанаванняў. Што хвалюе крычаўлян у цяперашні час?
Так, неабыякавы жыхар пасёлка цэментнікаў (вул. Міра) заклапочаны тым, што каля будынка былой пральні ўтвараецца звалка смецця, якая становіцца прытулкам для бадзячых сабак. А міма ходзяць дзеткі ў музычную школу, дзетсад… Словам, для іх гэта небяспечна.
Стараста вёскі Дарагая паведаміла аб адсутнасці вулічнага асвятлення і непрыняцці своечасовых мер па яе зваротах у адпаведныя інстанцыі. Даручэнне кіраўніка раённай выканаўчай улады кіраўніцтву раёна электрычных сетак і Касцюшкавіцкаму сельвыканакаму – аператыўна разабрацца і наладзіць асвятленне.

Кіраўніку газазабяспечваючай арганізацыі даручана прыняць арганізацыйныя меры па дастаўцы спажыўцам прыроднага газу ў балонах. Справа ў тым, што пры адсутнасці гаспадароў замена пустых балонаў не робіцца. А калі спажыўцы на працы і няма побач родных, якія б чакалі газавікоў? Такую праблему ўзняў жыхар вёскі Сакольнічы. Што называецца, пытанне ёсць, і яго трэба вырашаць.
Якія віды рамонтных работ у сацыяльным жыллі праводзяць самі жыльцы, а якія – камунальная служба, што з’яўляецца падставай для пастаноўкі жылога дома на капітальны рамонт? І такія пытанні былі ўзняты ў час правядзення «прамой тэлефоннай ліні”. Паступілі таксама тэлефонныя званкі па ачыстцы вуліц і тэрыторый ад снегу (плошча Леніна, вуліца Банная, прыпынак непадалёк ад ДЭУ-77), аб адсутнасці гарачага водазабеспячэння (дом № 40 па вул. Мікрараён Камсамольскі), па рамонце пешаходнай дарожкі па вул. Камсамольская і іншыя. Усе звароты грамадзян узяты на кантроль, па асобных пытаннях адразу дадзены даручэнні адпаведным службам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *