Пытанні, разгледжаныя на нарадзе

 

Шэраг мерапрыемстваў прой­дзе на гэтым тыдні. Галоўная па­дзея, якая адбудзецца ў нядзелю, 18 лютага, – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Раённыя аддзелы ўнутраных спраў райвыканкама, па надзвычайных сітуацыях ужо прыступілі да дзяжурства на ўчастках для галасавання.
Аб гэтым ішла гаворка на штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў. Ён падкрэсліў, што выбары на Крычаўшчыне павінны прайсці на дас­тойным узроўні.
2018 год абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. Як падкрэсліў кіраўнік раённай выканаўчай улады, ядром работы ў гэтым накірунку ў нашым раёне павінны стаць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і гістарычны музей.
Шэраг задач пастаўлены перад сельскагаспадарчай галіной раёна па далейшым развіцці жывёлагадоўлі, падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ і   інш. Дарэчы, уся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў час веснавой сяўбы, да 1 сакавіка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці. Абмеркавана таксама роля раённага і галіновага прафсаюза па стварэнні ўмоў прыцягальнасці да работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Аддзелам эканомікі райвыканкама штотыднёва аналізуецца ход выканання прагнозных паказчыкаў. У гэтым месяцы пройдзе абарона прадпрыемствамі і арганізацыямі бізнес-планаў, а для асобных суб’ектаў гаспадарання – з удзелам іх вышэйстаячых органаў кіравання.
Навядзенне парадку каля адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых і іншых аб’ектаў сацыяльнай сферы, на замацаваных за прадпрыемствамі і арагнізацыямі тэрыторыях, ачыстка іх ад снегу павінна весціся пастаянна. А каардынатарам гэтай работы з’яўляецца аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
На пастаянным кантролі старшыні райвыканкама знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян і сітуацыі на рынку працы. Як было падкрэслена, разгляд зваротаў павінен быць аператыўным і якасным.
На апаратнай нарадзе таксама былі разгледжаны пытанні ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыс­туемых аб’ектаў, у першую чаргу тых, што ствараюць пагрозу для жыццядзейнасці людзей, энерга­зберажэння і газіфікацыі, рэалізацыі мясцовых ініцыятыў і іншыя.
Т. Пятрова. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *