Дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва

Дэкрэт №1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніц­тва, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

 

Дэкрэт №1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніц­тва, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт 25 студзеня. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грама­дзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва.
Дэкрэт прадугледжвае канцэптуальна іншы падыход, накіраваны на стымуляванне працаздольных непрацуючых грамадзян да легальнай занятасці. Прадугледжана, што з 1 студзеня 2019 года такія асобы будуць ажыццяўляць аплату субсідзіруемых дзяржавай паслуг па іх поўным кошце. Канкрэтны пералік такіх паслуг даручана вызначыць ураду.
Ключавая роля ў арганізацыі работы па выкананні норм дэкрэта адведзена мясцовым органам улады. Для гэтага прадугледжваецца стварэнне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пастаянна дзеючых камісій, асноўнымі задачамі якіх з’яўляюцца садзейнічанне грамадзянам у працаўладкаванні.
У склад камісій будуць уключацца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Узначальваць камісіі, якія ствараюцца на раённым узроўні, будуць, як правіла, старшыні Саветаў дэпутатаў. Дэкрэт прадастаўляе камісіям шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку па прыняцці рашэнняў аб вызваленні на пэўны час працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры наяўнасці ў іх цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Для рэалізацыі дэкрэта ўрадам будзе прыняты шэраг пастаноў, якімі будуць у тым ліку вызначаны парадак аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, пералік паслуг, што аказваюцца гэтым грамадзянам па поўным кош­це, парадак разліку платы за гэтыя паслугі і іншыя пытанні.
Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце ўрадам мер, накіраваных на актывізацыю прафілактычнай работы з працаздольнымі непрацуючымі грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця; дзейнасці падатковых органаў па выяўленні і падаткаабкладанні скрытых даходаў фізічных асоб.
Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Добавить комментарий