Навядзенне парадку на зямлі

 

Навядзенне  парадку на зямлі –адна з асноўных тэм, унесеных на разгляд чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета Ірына Пруднікава. Дэпутаты разгледзелі пытанні «Аб замацаванні вуліц і тэрыторый горада за арганізацыямі, прадпрыемствамі, установамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі” і «Аб забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання зямель”. Праектамі рашэнняў для суб’ектаў гаспадарання і землекарыстальнікаў вызначаны шэраг канкрэтных мерапрыемстваў і тэрміны іх выканання.
На сесіі разгледжана пытанне «Аб хо­дзе рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады ў Крычаўскім раёне за 2017 год”. Адзначана, што за мінулы год у раёне дасягнуты пэўныя станоўчыя вынікі па стварэнні ўмоў для развіцця масавых і індывідуальных форм фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы. Тым не менш, фізкультурна-спартыўнай установай «Крычаўскі фізкультурна-азда­раўленчы комплекс” праводзіцца недастатковая работа па выкананні паказчыкаў загрузкі спартыўных аб’ектаў, выкананні платных паслуг. Пагэтаму старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў, які браў удзел у сесіі, вырашыў разгле­дзець на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пытанне аб рабоце фізкультурна-­аздараўленчага комплексу.
Дэпутаты таксама абмеркавалі пытанні «Аб стаўках падатку на нерухомасць для рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” і «Аб зацвярджэнні раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Крычаўскім раёне падпраграмы 2 «Развіццё выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку ўзнаўляемых крыніц энергіі” Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне” на 2016-2020 гады”.
Ул. інф.

Добавить комментарий