Задачы напружаныя, але выканальныя

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Харытончык.

Разгледжана пытанне «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Крычаўскага раёна і выкананні бюджэту за 2017 год”. У адпаведнасці са статыстычнымі данымі, што маюцца, па выніках работы за мінулы год раёнам з 11 асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, даве­дзеных аблвыканкамам, выконваюцца 8:
экспарт тавараў і экспарт паслуг(без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэс­публіканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў);
колькасць працаўладкаваных грама­дзян на нова створаныя працоўныя месцы;
аб’ёмы будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання), выконваемых падрадным і гаспадарчым спосабамі;
індэкс фізічнага аб’ёму падрадных работ, выконваемых па віду эканамічнай дзейнасці «Будаўніцтва”;
вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый;
вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях.
Не выкананы паказчыкі: прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі); намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата (за студзень-лістапад); рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі.
На пасяджэнні райвыканкама прааналізавана работа народнагаспадарчага комп­лексу раёна па ўсіх напрамках дзейнасці: прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, транспарт і сувязь, знешнеэканамічная дзейнасць, жыллёва­камунальная гаспадарка, занятасць насельніцтва і г.д. Заслуханы справаздачы кіраўнікоў ААТ «Крычаўцэментнашыфер”, ПМК-264, УКВП «Камунальнік”, КСУП «Добрасць”, прадстаўніка Мсціслаўскага раённага спажывецкага таварыства і інш. За невыкананне прагнозных паказчыкаў і даведзеных заданняў шэраг кіраўнікоў будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Бюджэт раёна, які напрамкі залежыць ад работы народнагаспадарчага комплексу, і ў мінулым годзе насіў сацыяльную накіраванасць. Асноўная частка расходаў бюджэту была накіравана на сацыяльную сферу: адукацыя – 34,6%, жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтіва – 22,1%, ахова здароўя – 21,2%.
Як падкрэсліў глава раёна Дзмітрый Бачкоў, задачы на сёлетні год складаныя, напружаныя, але яны цалкам выканальныя.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб прыняцці акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Крычаўрайаграпрамтэхзаб” ва ўласнасць Крычаўскага раёна”, «Аб арганізацыі работ па выпрабаванні маёмасці грамадзянскай абароны, якая знаходзіцца на балансе арганізацый Крычаўскага раёна”, «Аб замацаванні вуліц і тэрыторый горада за арганізацыямі, прадпрыемствамі, установамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі”, «Аб вызначэнні долі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання” і іншыя. Усяго было разгледжана 30 пытанняў.

Добавить комментарий