Запэўненні прыняты да ведама

 

Запэўненні прыняты да ведама 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
Разгледжана пытанне вытворчасці і рэалізацыі малака сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна ў мінулым годзе і ў студзені 2018 г. У адпаведнасці з праграмай «Малако”, заданне ў 2017 годзе выканалі КСУП «Бель” (100%) і СВК «Калгас імя Суворава” (107%).
У студзені сёлетняга года асобнымі сельгас­прадпрыемствамі дапушчана адставанне па месячным заданні вытворчасці і рэалізацыі малочнай прадукцыі. Як запэўнілі кіраўнікі сельгасарганізацый, яно будзе ліквідавана да 15-20 студзеня. Іх запэўненні прыняты да ведама. Вызначаныя самімі кіраўнікамі тэрміны будуць свед­чыць, наколькі яны з’яўляюцца гаспадарамі свайму слову.

«Аб рабоце па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей на іх у Крычаўскім раёне па выніках 2017 года і задачах на 2018 год”. У праекце рашэння адзначана недастатковая работа раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Бацвінаўскага сельскага выканаўчага камітэта па прафілактыцы пажараў і гібелі лю­дзей на іх. Актывізаваць сваю дзейнасць павінны і аглядавыя камісіі.
У адпаведнасці з праектам рашэння, будуць працягнуты абследаванні домаўладанняў грамадзян, асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, якія схільныя да злоўжывання спіртнымі напіткамі, а таксама адзінокім, адзінока пражываючым састарэлым грамадзянам, шматдзетным сем’ям і сем’ям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У сельскіх населеных пунктах пройдуць сходы з абмеркаваннем на іх пытанняў захоўвання правілаў пажарнай бяспекі і папярэджання надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна будзе праведзены месячнік пажарнай бяспекі.
Разгледжаны на пасяджэнні ход выканання раней прынятага рашэння «Аб мерах па недапушчэнні раптоўных разбурэнняў будынкаў, збудаванняў”.Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, на балансе якіх знаходзяцца аварыйныя будынкі, а таксама старшыні сельскіх Саветаў, на тэрыторыі якіх ёсць пус­туючыя дамы, павінны прыняць меры па абмежаванні доступу людзей да такіх аб’ектаў і па іх зносу.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб стане вытворчага траўматызму ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Добрасць”, «Аб стане і шляхах удасканалення інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам у Крычаўскім раёне”, «Аб зацвярджэнні каляндарных планаў правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на 2018 год у Крычаўскім раёне і ўдзелу ў абласных спаборніцтвах і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 28 пытанняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *