Задачы на 2018 год

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
На пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Крычаўскага раёна на 2018 год”. Асноўнай задачай у 2018 годзе будзе з’яўляцца забеспячэнне бясстратнага ўзроўню работы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Працягнецца работа камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцт­ва) пры правядзенні дасудовага аздараўлення. Кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый да 10 лютага 2018 г. павінны быць забяспечаны распрацоўка бізнес-планаў развіцця на наступны год у адпаведнасці з даведзенымі паказчыкамі прагнозу і заданнямі і ўключэнне мер па зніжэнні затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі.
Ключавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 г. – экспарт тавараў і паслуг, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны праект бюджэту раёна на 2018 год, які, як і ў папярэднія гады, будзе мець сацыяльную накіраванасць.
Задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2018 год і праект бюджэту былі таксама зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
На пасяджэнні райвыканкама быў разгледаны ход выканання раней прынятых рашэнняў і іншыя пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *