Філіял прадэманстраваў стабільнасць

 

Вынікі работы Крычаўскага філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай” у сёлетнім годзе прадэманстравалі стабільнасць дзейнасці прадпрыемства: асвоены новы від прадукцыі – кукурузнай палачкі, выконваюцца даведзеныя паказчыкі. 2017 год можна запісаць у актыў філіяла.
Аб гэтым заявіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з працоўным калектывам. Вытворцы хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў задалі кіраўніку раённай выканаўчай улады хвалюючыя пытанні. Так, гаворка ішла пра зніжэнне аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі – Мсціслаўскае райста заказвае прадукцыю ў невялікай колькасці. На што быў атрыманы адказ: дзейнічаць трэба настойліва і прадметна, але ў межах прававога поля, любое парушэнне антыманапольнага заканадаўства трэба дакументальна афармляць і дабівацца рэагавання.
Былі зададзены пытанні па абмежаванні доступу дзяцей і падлеткаў на невыкарыстуемыя аб’екты і збудаванні, працаўладкавання на Крычаўшчыне і іншыя. Што тычыцца працаўладкавання, старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў адказаў на яго даволі падрабязна. Гэта – работа камісіі па садзейнічанні ў працаўладкаванні, правядзенне «Ярмарак вакансій”, арганізацыя перанавучання беспрацоўных, адкрыццё новых вытворчасцей і новых працоўных месцаў (зараз праходзяць вытворчую практыку пасля навучання 20 чалавек, якія будуць праца­ваць на новай вытворчасці па вырабу верхняй часткі абутку – праект рэалізуецца на базе вытворчых магутнасцей завода гумавых вырабаў), выдзяленне субсідый для самазанятасці, рамесніцкай дзейнасці і іншае. У сёлетнім годзе 86 чалавек прайшлі перанавучанне па прафесіях, якія запатрабаваны на рынку працы. Прымаемыя раённым выканаўчым камітэтам меры дазволілі знізіць узровень беспрацоўя —  каэфіцыент напружанасці на рынку працы складае 0,7.
На сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкай групай былі разгледжаны асноўныя тэмы Адзінага дня інфармавання – «Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”, «Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах непаўналетніх”, «Бяспечны Новы год”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *