Кантроль працягваецца

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
Абмеркавана пытанне «Аб выкананні комплекснага плана па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання  і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на тэрыторыі Крычаўскага раёна на 2017-2018 гг.”. У адпаведнасці з рашэннем, у студзені наступнага года супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама будзе праведзены маніторынг работы суб’ектаў прафілактыкі па гэтым накірунку. У рамках прафілактычнай работы пройдуць лекцыйныя заняткі ва ўстановах і арганізацыях горада і раёна, накіраваныя на навучанне выяўлення асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Разгледжаны ход выканання раней прынятага рашэння «Аб стане прафілактычнай работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці”. Кіраўнікам сельскагас­падарчых прадпрыемстваў указана на нізкую арганізацыю работы па захаванасці дзяржаўнай уласнасці. Кіраўнікі ўсіх суб’ектаў прафілактыкі павінны своечасова рэагаваць на паступаючыя з праваахоўных органаў прадстаўленні аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў і злачынстваў. Аддзелам унутраных спраў райвыканкама на пастаяннай аснове будуць праводзіцца адпрацоўкі найбольш крымінагенных адміністрацыйных участкаў з мэтай недапушчэння здзяйснення на іх правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці, а таксама рэгулярна – пазапланавыя рэйды па праверцы вартавой аховы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта «Аб утрыманні вуліц горада Крычава ў зімовы перыяд 2017/2018 года” за прадпрыемствамі і арганізацыямі замацаваны гарадскія вуліцы. Яны абавязаны забяспе­чыць рэгулярную іх ачыстку і вываз снега з тэрыторыі горада, а таксама штотыднёва, па пятніцах, інфармаваць райвыканкам аб праведзенай рабоце.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб рэзерве кадраў”, «Аб прадастаўленні жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду”, «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, зацвярджэнні разліку штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знахо­дзяцца ў дзяржаўнай уласнасці” і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 27 пытанняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *