На што звярнуць увагу

На што звярнуць увагу ў частцы выканання пратакола даручэнняў, дадзеных напярэдадні. З гэтага пачалася штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.

 

На што звярнуць увагу ў частцы выканання пратакола даручэнняў, дадзеных напярэдадні. З гэтага пачалася штотыднёвая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Пытанні навядзення парадку на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў па-ранейшаму застаюцца актуальнымі. Як было падкрэслена, санітарны дзень павінен праводзіцца масава. Працоўныя калектывы абавязаны прымаць у ім больш актыўны ўдзел і наводзіць парадак не толькі на ўласных, а і на замацаваных тэрыторыях.
Асаблівая ўвага была звернута кіраўніком раёна на выкананне дзяржаўных праграм. Дзмітрый Бачкоў падкрэсліў, што аддзеламі і службамі яны павінны разглядацца не столькі як неабходнасць выканання, а як дадатковая крыніца фінансавання – менавіта такія мерапрыемствы і праекты трэба распрацоўваць і дабівацца іх рэалізацыі.
Як пытанне нумар адзін абазначана аказанне садзейнічання беспрацоўным у працаўладкаванні. І работа гэта павінна весціся пастаянна, на сістэмнай аснове. Стварэнне новых працоўных месцаў, запаўненне ўсіх маючыхся вакансій, перанавучанне, правядзенне кірмашоў вакансій… Могуць выкарыстоўвацца розныя формы, але работа павінна весціся на рэзультат. У выніку – павелічэнне аб’ёму аказваемых насельніцтву паслуг, працаўладкаванне незанятых грамадзян, павышэнне ўзроўню заработнай платы – гэта і ёсць рэзультат.
Выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, уцягненне ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямель, распрацоўка плана па навядзенні парадку на зямлі на 2018 год, падрыхтоўка карты падзейнага турызму і распрацоўка мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная”, рэалізацыя РК ГА БРСМ ініцыятыў і прапаноў, агучаных на сустрэчы старшыні райвыканкама з вучнёўскай і працоўнай моладдзю… Гэтыя і шэраг іншых пытанняў таксама былі разгледжаны на апаратнай нарадзе.
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мнулы тыдзень. Раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, іншым зацікаўленым службам даручана прадоўжыць абследаванне жыллёвага фонду на прадмет пажарнай бяспекі. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў засяродзіў увагу на бяспецы дзяцей: бяспечныя падыходы да школьных і дашкольных устаноў адукацыі, дастатковасць асвятлення, выкарыстанне ўсімі пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбіваючых элементаў і г.д.
Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.

Добавить комментарий