Ступень адказнасці кожнага

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду.
Асноўнае пытанне, унесенае на абмеркаванне,  – падключэнне жыллёвага фонду да ацяп­лення. Графікі, прадастаўленыя ў райвыканкам камунальнай службай, не адпавядаюць рэальнаму становішчу спраў: да дамоў ацяпленне пададзена, а ў шэрагу кватэр холадна. Таму пацвярджэнне – больш за сотню заявак ва УКВП «Камунальнік” на адсутнасць у кватэрах цяпла.
Да цэнтральнага ацяплення павінны быць падключаны 296 камунальных дамоў, а гэта больш за 20 тысяч кватэр. І пакуль  у самай апошняй кватэры не будзе цяпла, дагэтуль  адміністрацыйны будынак райвыканкама падключацца не будзе. Такое рашэнне прыняў кіраўнік раённай выканаўчай улады Дзмітрый Бачкоў. Акрамя таго, ён запатрабаваў арганізаваць кругласутачную работу спецыя­лістаў камунальнай службы да таго часу, пакуль належным чынам не наладзіцца падача цяпла ў жыллёвы фонд. І, самае важнае, вызначыць ступень адказнасці кожнага работніка за выкананне сваіх пасадавых абавязкаў.
Адміністрацыі камунальнай службы таксама даручана арганізаваць зваротную сувязь са спажыўцамі паслуг: дыспетчарская УКВП «Камунальнік” – прадстаўнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян прадпрыемства, выніковая інстанцыя – аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
Узровень выканальніцкай дысцыпліны – працяг размовы на апаратнай нарадзе, выкліканы аналізам выканання пратакола даручэнняў, дадзеных напярэдадні, і прадастаўленых выканаўцамі адказаў. Былі разгледжаны пытанні правядзення акцыі па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку «Чысты горад – восень 2017”, пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый, правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду, навядзення парадку на зямлі і ўцягнення ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў і шэраг іншых.
Кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за мінулы тыдзень, мерах па папярэджанні правапарушэнняў.
На апаратнай нарадзе былі абмеркаваны пытанні стану дарог у сельскіх населеных пунктах, павышэння ініцыятывы і актыўнасці прафсаюзаў, РК ГА БРСМ у жыцці рэгіёна і інш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *