Стрымліваць дадзеныя абяцанні

Такое ­патрабаванне да начальнікаў аддзелаў і ўпраў­ленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў агучыў на штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.

 

Такое ­патрабаванне да начальнікаў аддзелаў і ўпраў­ленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў агучыў на штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў.
Уведзена дошка-экран рэ­зультатыўнасці работы папярэдняга тыдня, дзе дэманструюцца слайды. У прыватнасці, па правядзенні ў горадзе і раёне абвешчанай акцыі «Чысты горад – восень 2017”. Уваход на гарадскі рынак з боку вуліцы Маскоўскай; пачатак вуліцы Ленінскай ад уезду з боку Чэрыкава; маладзёжны парк, што непадалёк ад вуліцы Крупская; тэрыторыя каля магазіна «Еўраопт” у пасёлку цэментнікаў; вуліца Камсамольская… Вось далёка не поўны пералік адрасоў безгаспадарчасці, недастатковага кантролю за ходам правя­дзення акцыі з боку кантралюючых органаў. Як падкрэсліў кіраўнік раёна Дзмітрый Бачкоў, столькі служб, якія павінны сачыць за парадкам, а сумеснай зладжанай работы няма. Таму даручана за гэты тыдзень распрацаваць сістэму навядзення парадку ў горадзе. Выканаўцы – аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, экалагічная, санітарная, землеўпарадкавальная службы раёна, УКВП «Камунальнік”.
На апаратнай нарадзе прааналізавана выкананне раней дадзеных даручэнняў, разгледжаны пытанні работы са зваротамі грама­дзян, жыллёвага будаўніцтва, нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, распрацоўкі інвестыцыйных праектаў і шэраг іншых.
На пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні пазабюджэтнай дзейнасці бюджэтных арганізацый, стану спраў на рынку працы і інш. Перад упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пастаўлена задача актывізацыі дзейнасці па арганізацыі грамадска карысных аплочваемых работ, у якіх занятыя беспрацоўныя, а таксама перанавучання беспрацоўных з мэтай іх далейшага працаўладкавання.
Большай актыўнасці, ініцыятывы і канкрэтных спраў запатрабаваў кіраўнік выканаўчай улады і ад раённай арганізацыі БРСМ, у тым ліку і рэзультатыўнасці маладзёжных прапаноў па праекце «1000 ідэй для Беларусі”, які дзейнічае ў краіне на працягу шэрагу гадоў.
Выкананне ўведзенага анлайн-пратакола даручэнняў будзе прааналізавана на наступнай нарадзе.

Добавить комментарий