Падрыхтоўку — пад асаблівы кантроль

 

Прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У рабоце пасяджэння брала ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы – начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і на справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова.
Разгледжаны ход выканання раней прынятага рашэння аб падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый і прадпрыемстваў раёна да асенне-зімовага перыяду 2017/2018 года.
Ход выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў зімовых умовах  разглядаўся на пасяджэннях раённай камісіі па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэнні неабходных запасаў паліва на асенне-зімовы перыяд. Аналагічныя камісіі былі створаны і працуюць у арганізацыях і на прадпрыемствах.
На пасяджэнні райвыканкама прааналізавана гатоўнасць прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў да асенне-зімовага перыяду: падрыхтоўка кацельнай гаспадаркі, жыллёвага фонду, замена і рамонт цепласетак, рамонт дахаў, нарыхтоўка мясцовых відаў паліва, забеспячэнне насельніцтва дровамі і торфабрыкетам і г.д. Прычым, як было падкрэслена пры абмеркаванні пытання, абследаванне жыллёвага фонду на прадмет гатоўнасці да ацяп­ляльнага сезона трэба ­ўзяць пад асаб­лівы кантроль. І праводзіць гэта абследаванне з удзелам саміх жыльцоў.
Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона сёлета праходзіла больш актыўна і арганізавана. І гэта адзначаюць кантралюючыя арганізацыі, якія падпісваюць пашпарты гатоўнасці. Так, на гэты час усе суб’екты гаспадарання атрымалі пашпарты гатоўнасці.
Абмеркавана пытанне «Аб стане і шляхах удасканалення інфармацыйна-рас­тлумачальнай работы з насельніцтвам у Крычаўскім раёне”. Каардынатар інфармацыйна-растлумачальнай работы з насельніцтвам – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. І вопыт у гэтым кірунку назапашаны, выпрацавана сістэма. Алена Дзівакова выказала шэраг заўваг і канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні гэтай работы.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні выдачы пасведчання шматдзетнай сям’і, прызначэння сямейнага капіталу, газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, выдачы дазволаў і ўзгаднення пераабуладкавання, перапланіроўкі жылых памяшканняў і шэраг іншых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *