Асноўныя задачы

Асноўныя задачы, 

якія трэба вырашыць на гэтым тыдні, пастаўлены на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў падкрэсліў, што самае важнае мерапрыемства тыдня – раённыя «Дажынкі-2017”, якія павінны прайсці на належным узроўні. Нагадаем, што пройдуць яны ў вёсцы Касцюшкавічы.

 

Асноўныя задачы, 

якія трэба вырашыць на гэтым тыдні, пастаўлены на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў падкрэсліў, што самае важнае мерапрыемства тыдня – раённыя «Дажынкі-2017”, якія павінны прайсці на належным узроўні. Нагадаем, што пройдуць яны ў вёсцы Касцюшкавічы.
На апаратнай нарадзе абмеркаваны пытанні сельскай гаспадаркі. Асноўныя з іх у цяперашні час – сяўба азімых, уборка кукурузы, завяршэнне падрыхтоўкі да пастаноўкі жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Як кажуць у народзе, увосень – работ восем.
Сярод асноўных пытанняў нарады – работа са зваротамі грамадзян, аналіз якой право­дзіцца штотыднёва. Глава раёна Васіль Сысоеў запатрабаваў: па найбольш актуальных, а таксама праблемных пытаннях рашэнні павінны прымацца калегіяльна, з дэталёвым разглядам кожнага звароту ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Кіраўніку раённай выканаўчай улады даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі, становішча спраў на рынку працы. Гаворка таксама ішла пра кампенсацыю сродкаў бацькамі, дзеці якіх знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (Дэкрэт № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядоб­рых семъях”). Адзін з асноўных накірункаў гэтай работы – сістэмнасць, мэтанакіраванасць дзейнасці ўсіх зацікаўленых служб і структур.
Працягваецца абследаванне ўмоў пражывання адзінокіх грамадзян, шматдзетных сямей, у якіх пражываюць непаўнагадовыя дзеці, а таксама іншых катэгорый насельніцтва. Галоўная ўвага пры гэтым надаецца бяспецы людзей.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, уцягнення ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыс­туемых зямельных участкаў, фінансавання бюджэтных арганізацый за кошт сродкаў раённага бюджэту і шэраг іншых.

Добавить комментарий