Актывізаваць работу

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
У пашыраным складзе, з удзе­лам кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання раёна, абмеркаваны ход выканання раней прынятых рашэнняў аб нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў у сёлетнім годзе і выкананні дзяржзаказу  на пастаўку адходаў паперы і картону і адходаў шкла. Адзначана, што за прайшоўшы перыяд нарыхтавана 322,6 тоны адходаў паперы і картону, шкла – 285,0 т, палімерных адходаў – 95,7 т, зношаных шын – 41,628 т, адпрацаваных масел – 13,4 т, адходаў элект­рычнага і электроннага абсталявання – 0,094 т.  Недастастатковую работу па збору ДМР праводзяць аператары – УКВП «Камунальнік”, Крычаўскае ўпраўленне аптова-рознічнага гандлю ААТ «Магілёўаблрэсурсы”. Ёсць суб’екты гаспадарання, якія наогул не прыступалі да нарыхтоўкі другаснай матэрыяльнай сыравіны. Як вынік – у абласным рэйтынгу раён займае не лепшую пазіцыю. І калі на гэтым тыдні сітуацыя не зменіцца ў лепшы бок і работа не актывізуецца, дысцыплінарная адказнасць некаторых кіраўнікоў непазбежная – на іх ускладзена персанальная адказнасць за забеспячэнне эфектыўнай работы па збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама даручана арганізаваць штотыднёвы кантроль за ходам нарыхтоўкі ДМР са штотыднёвай справаздачай суб’ектаў гаспадарання.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні  «Аб зняцці апякунскіх абавязкаў і пераводзе дзяцей-сірот на дзяржаўнае забеспячэнне”, «Аб захоўванні гісторыка-культурнай спадчыны”, «Аб прадастаўленні маладым сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, «Аб уключэнні ў спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготнага крэдыту на газіфікацыю прыродным газам” і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 20 пытанняў.

Добавить комментарий