Павінен быць рэзультат

 
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння брала ўдзел галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай работы ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Сакавец.

На пасяджэнні разгледжана пытанне «Аб прымаемых мерах па папярэджанні пажараў і гібелі людзей у 2013 годзе”. У праекце рашэння адзначана, што колькасць пажараў у раёне за апошнія 5 гадоў зменшылася з 37 у 2008 г. да 22 у 2012 г. Аднак за 11 месяцаў 2013 года ўжо адбылося 27 пажараў, 4 чалавекі загінулі. Трэба адзначыць, што пераважная колькасць загінуўшых злоўжывалі спіртнымі напіткамі і ў момант гібелі знаходзіліся ў cтане алкагольнага ап’янення. Памяшканні, у якіх яны пражывалі, аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі абсталяваны не былі.
Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях ва ўзаемадзеянні з выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады здзейснены шэраг прэвентыўных мерапрыемстваў па забеспячэнні абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і пажараў. У 2013 годзе праведзена праверка 8840 домаўладанняў, што складае больш за 95% ад агульнай іх колькасці. Сем’і прафілактуемай катэгорыі грамадзян правераны ў поўным аб’ёме. Нядбайныя домаўладальнікі і кватэраздымшчыкі (280 чалавек) былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Па выніках абследавання накіравана 170 прапаноў-інфармацый па ўхіленні выяўленых недахопаў.
Заслуханы справаздачы кіраўніцтва КСУП «Добрасць”, УКВП «Камунальнік”, агратэхнічнага каледжа.
Аналізуючы становішча спраў па пытанні пажарнай бяспекі, старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў вызначыў асноўныя моманты, на якіх неабходна засяродзіць увагу: узмацненне прафілактычнай работы, актывізацыя работ па абсталяванні інтэрнатаў пажарнай сігналізацыяй і прывядзенні іх у пажаранебяспечны стан, актывізацыя работы аглядавых камісій у прыватным сектары.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб стане работы па папярэджанні крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці  і карупцыйных злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу Крычаўскага раёна”. Адзначана, што прынятыя праваахоўнымі органамі, суб’ектамі гаспадарання і прафілактыкі меры дазволілі не дапусціць у сёлетнім годзе ўскладнення крымінагеннай сітуацыі па забеспячэнні захаванасці ўласнасці ў сферы аграпрамысловага комплексу. Адзначаецца зніжэнне на 59,6% колькасці крадзяжоў дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, у тым ліку на 75% — у сельскай гаспадарцы. Тым не менш, узровень работы, якая праводзіцца суб’ектамі прафілактыкі па забеспячэнні захаванасці дзяржаўнай уласнасці ў сферы АПК, не ў поўнай меры адпавядае прад’яўляемым патрабаванням. Па-ранейшаму асноўнымі ўмовамі здзяйснення крадзяжоў з аб’ектаў аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца недастатковая іх тэхнічная ўмацаванасць і работа вартавой аховы. У снежні ў раёне праводзіцца маніторынг работы вартавой аховы на аб’ектах сельскай гаспадаркі, па выніках якога будуць прыняты адпаведныя меры.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні «Аб выніках работы за 11 месяцаў 2013 года па капітальным рамонце жыллёвага фонду, па ўвядзенні ў эксплуатацыю жылля пасля капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі ў Крычаўскім раёне”, «Аб рэзерве кадраў”, «Аб прыняцці на ўлік грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зняцці з уліку” і інш. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 21 пытанне.
                               Т. Пятрова. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *