Самае важнае на гэтым тыдні

 

Самае важнае  на гэтым тыдні — уборка збожжавых і зернебабовых культур. Раён ушчыльную набліжаецца да фінішнай рысы жніва  70 працэнтаў плошчаў убрана, сярэдняя ўраджайнасць складае 30 цэнтнераў з гектара. Па тэмпах уборкі Крычаўшчына знаходзіцца ў першых шэрагах па вобласці.

Кіраўніцтвам райвыканкама, спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, органамі праваахоўнай накіраванасці здзяйсняецца пастаянны кантроль за ходам уборкі ўраджаю, захаванасцю збожжа.
Аб гэтым ішла гаворка на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, праведзенай старшынёй раённага выканаўчага камітэта Васілём Сысоевым. Глава раёна нагадаў прафсаюзным лідарам аб кантролі за забеспячэннем ўдзельнікаў жніва ў спякотныя дні ахалоджанай пітной вадой  гэта іх прамы абавязак. А перад сельскімі выканаўчымі камітэтамі, акрамя бягучых спраў, пастаўлены задачы: закуп маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва і выдача сельгасарганізацыямі сена вяскоўцам у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі кантрактацыі, сумесна з землеўпарадкавальнай службай раёна актывізаваць работу па ўцягненні ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў.
Завяршаецца падрыхтоўка школ да новага навучальнага года. Ацэнка праведзенай работы будзе пастаўлена ў бліжэйшы час.
Абмеркаваны на апаратнай нарадзе пытанні падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Звернута ўвага камунальнай службы на нізкія тэмпы работ па капітальным рамонце жыллёвага фонду, замене цепласетак, а таксама даручана ўзмацніць работу па адлову бадзячых сабак.
Санітарнай службай раёна на пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг гандлю прадуктамі харчавання, месцаў масавага адпачынку на вадаёмах. Адзначана адсутнасць гандлю прахаладжальнымі напіткамі, марожаным на пляжах.
На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні работы са зваротамі грамадзян, будаўніцтва жылля, падрыхтоўкі ферм да зімовастойлавага перыяду ўтрымання жывёлы і іншыя. Пратаколам даручэнняў па асобных пытаннях вызначаны штодзённыя справаздачы выканаўцаў.

Добавить комментарий