Распрацаваць праграму

Старшыня раённага выканаўчага камітэа Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэа Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама.
Пры разглядзе пытання «Аб стане водазабеспячэння насельніцтва з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц г.Крычава і Крычаўскага раёна і мерах па забеспячэнні раёна чыстай вадой” кіраўнік раённай выканаўчай улады запатрабаваў распрацоўкі першачарговых комплексных мерыпрыемстваў па паляпшэнні якасці вады.
Усяго на тэрыторыі раёна знаходзіцца 798 шахтных калодзежаў, з іх у сельскай мясцовасці – 566. У горадзе размешчаны 232 шахтных калодзежы, на 96 вуліцах маецца цэнтралізаваны водаправод. На балансе УКВП «Водаканал”, якое аказвае паслугі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні на тэрыторыі Крычаўшчыны, знаходзіцца 153,1 кіламетра водаправодных сетак.
Рэгулярны кантроль за якасцю пітной вады з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння здзяйсняюць санітарная служба раёна і акрэдытаваная лабараторыя УКВП «Водаканал”. Па выніках абследаванняў, пры неабходнасці, аператыўна прымаюцца меры.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні «Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2017 г.”, «Аб дазволу, узгадненні выканання пераабуладкавання, перапланіроўцы ў жылых памяшканнях, зацвярджэнні актаў прыёмкі выкананых работ”, «Аб прадастаўленні маладым сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, «Аб змяненні і стварэнні зямельных участкаў” і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 23 пытанні.

Добавить комментарий