Алег Чыкіда: “Павінен працаваць актыў раёна”

 

На базе аграгарадка Бель Крычаўскага раёна пад кіраўнітвам першага намесніка старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, начальніка абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі Алега Чыкіды прайшло выязное пасяджэнне, у якім бралі ўдзел кіраўнікі раённых штабоў па навядзенні парадку на зямлі, прадстаўнікі абласных служб.
Ход навядзення парадку на тэрыторыі вобласці, з улікам распрацаваных мерапрыемстваў, разглядаецца рэгулярна. Па выяўленых абласнымі службамі парушэннях вызначаюцца тэрміны іх ухілення. Як было адзначана кіаўніком абласнога штаба і асноўным дакладчыкам, многае з запланаванага ў вобласці ўжо зроблена, але яшчэ застаюцца пытанні, над якімі трэба працаваць: своечасовая ліквідацыя несанкцыянаваных звалак, уборка і абкош­ванне прыдарожных палос, вываз цвёрдых камунальных адходаў і інш.
Асноўны даклад быў па двух накірунках: што зроблена ў Крычаўскім раёне і Магілёўскай вобласці і якія выяўлены парушэнні, зроблены заўвагі.
Забягаючы наперад, адзначым, што першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда падзякаваў старшыні райвыканкама Васілю Сысоеву за падрыхтоўку да правядзення гэтага мерыпраемства. Члены абласнога штаба і ўдзельнікі выязнога мерапрыемства ўвачавідкі пераканаліся, што гэта справа не аднаго дня (аб правя­дзенні мерапрыемства менавіта ў аграгарадку Бель стала вядома за тры дні). Як падкрэс­ліў Алег Чыкіда, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку неабходна праводзіць на пастаяннай аснове, і працаваць павінен, у першую чаргу, актыў раёна.
Затым са справаздачай выс­тупіў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Клімянкоў, які расказаў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне па навядзенні парадку, якія задачы стаяць на бліжэйшы час. Былі заслуханы інфармацыі кіраўнікоў штабоў раёнаў вобласці. Абмеркаваны таксама пытанні абуладкавання месцаў масавага адпачынку ля вада­ёмаў, навядзення парадку каля шахтных калодзежаў.
Па выніках пасяджэння абласнога штаба падрыхтаваны пратакол даручэнняў. Наступнае такое мерапрыемства пройдзе ў Горацкім раёне.

Добавить комментарий