Ставіць большыя задачы

Чарговая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў

 

Чарговая апаратная нарада, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, пачалася з абмеркавання выпадку гібелі шасцярых чалавек на пажары. «Тая прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей, што праводзілася суб’ектамі прафілактыкі і ўсімі зацікаўленымі службамі, гэтым здарэннем цалкам перакрэслена. І хаця гэта сям’я знаходзілася пад пастаянным пільным кантролем, значыць, недапрацавалі ўсе. Пагэтаму прафілактычную работу трэба ўзняць на новы ўзровень і накіраваць яе ў першую чаргу на сем’і, якія адносяцца да катэгорыі рызыкі, асабліва калі там пражываюць дзеці”, — падкрэсліў глава раёна.
У маі будзе аб’яўлены яшчэ адзін месячнік пажарнай бяспекі, у якім будуць задзейнічаны праваахоўныя органы, усе суб’екты прафілактыкі і іншыя зацікаўленыя структуры. За нядобрымі сем’ямі будуць замацаваны адказныя асобы для здзяйснення пастаяннага кантролю.
Наступнае пытанне, якое было разгледжана на нарадзе, – навядзенне парадку на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў, на жывёлагадоўчы фермах. Яно павінна ўключаць, у тым ліку, уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў, знос пус­туючых дамоў і г.д. Больш актыўна дарожнай, камунальнай службам неабходна прыступаць да ямачнага рамонту дарог, грэйдзіравання і падсыпкі дарог у вёсках.
У першым квартале з даведзеных асноўных паказчыкаў прагнозу выканана восем. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, поспехамі першага квартала жыць нельга, трэба ставіць перад сабой больш сур’ёзныя задачы.
Работа са зваротамі грамадзян, сітуацыя на рынку працы, выкананне мерапрыемстваў Праграмы развіцця паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці – гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады.
На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі на мінулым тыдні, разгледжаны шэраг іншых пытанняў. Па выніках нарады пад­рыхтаваны пратакол даручэнняў, вызначаны тэрміны іх выканання.

Добавить комментарий