Першы квартал завершаны

 

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння бралі ўдзел і выступілі намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Павел Марыненка і начальнік упраўлення арганізацыйнакадравай работы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.
Разгледжана пытанне «Аб выніках сацыяльнаэканамічнага развіцця Крычаўскага раёна за 1 квартал 2017 года». У праекце рашэння адзначана, што ў першым квартале з адзінаццаці даведзеных асноўных паказчыкаў прагнозу, з улікам наяўнай статыстычнай і аператыўнай інфармацыі, выконваюцца восем: экспарт тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, нафты і нафтапрадуктаў; экспарт паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый, нафты і нафтапрадуктаў; выручка ад рэалізацыі на аднаго сярэднеспісачнага работніка; колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноўку створаныя працоўныя месцы; вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях; індэкс фізічнага аб’ёму падрадных работ; аб’ём будаўнічамантажных работ (уключаючы работы па мантажу абсталявання), выконваемых падрадным і мантажным спосабамі. З дынамікай росту не выконваюцца заданні па росце рознічнага тавараабароту і сярэднямесячнай заработнай платы. Не прыцягваліся прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове.
Пры разглядзе пытання была падрабязна прааналізавана дзейнасць па ўсіх напрамках народнагаспадарчага комплексу раёна: прамысловасць, будаўніцтва, сельская гаспадарка, знешнеэканамічная дзейнасць, праца і занятасць, вынікі фінансаваэканамічнай дзейнасці… Асобна абмеркавана выкананне Праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця паўднёваўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.
У праекце рашэння дадзена прынцыповая ацэнка работы кіраўніцкага корпусу па выкананні даведзеных асноўных паказчыкаў прагнозу, пыняты адпаведныя меры.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне выканання бюджэту раёна за першы квартал сёлетняга года, які напрамкі залежыць ад вынікаў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання рэгіёна. Адзначана, што раённы бюджэт за справаздачны перыяд захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. На сацыяльную сферу накіравана 69,6% ад усіх расходаў. У прыярытэтным парадку фінансаваліся першачарговыя расходы (заработная плата з улікам узносаў (адлічэнняў) на сацыяльнае страхаванне, бюджэтныя трансферты насельніцтву, расходы на аплату камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння і г.д.). Іх доля ў першым квартале сёлетняга года склала 89,9%.
Разгледжана пытанне «Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за 1 квартал 2017 года ў Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце, сельскіх выканаўчых камітэтах». За гэты перыяд адзначана зніжэнне зваротаў грамадзян па ўсіх накірунках, таму што работа служб і аддзелаў, структурных падраздзяленняў была накіравана на іх апярэджанне: «прамыя тэлефонныя лініі»; прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях; сустрэчы з насельніцтвам па месцу жыхарства; скрыня старшыні райвыканкама, куды кожны можа апусціць свой зварот, мінуючы аддзелы і службы; «гарачыя лініі»… Дарэчы, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме і сельскіх выканаўчых камітэтах разглядаецца на пасяджэннях райвыканкама штоквартальна. 
Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 36 пытанняў. Сярод іх  «Аб стварэнні грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны Крычаўскага раёна», «Аб правядзенні выбарачнага рэнтгенафлюараграфічнага абследавання сельскага насельніцтва Крычаўскага раёна ў 2017 годзе», «Аб прызначэнні штомесячных грашовых выплат», «Аб уключэнні жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў фонд жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання» і іншыя. Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты рашэнні.
 Т. Пятрова.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *