Ход веснавой пасяўной кампаніі

Ход веснавой  пасяўной кампаніі разгледжаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.

 

Ход веснавой  пасяўной кампаніі разгледжаны на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.
У гаспадарках раёна завяршаецца падкормка азімых культур. Шэраг сельскагаспадарчых арганізацый ужо на гэтым тыдні плануюць завяршыць сяўбу ранніх яравых.
Вынікі спаборніцтва на сяўбе павінны падводзіцца штодзённа, а на экране спаборніцтва адлюстроўвацца ўсе паказчыкі работы, адзначацца лепшыя сейбіты. Такую задачу глава раёна паставіў перад прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу. Асаблівы кантроль павінен здзяйсняцца за арганізацыяй гарачага харчавання механізатараў, а таксама яго якасцю.
З пачатку веснавых палявых работ праводзіцца аперацыя «Аграрнік». Праваахоўнымі і іншымі кантралюючымі органамі праводзяцца рознага кшталту праверкі, здзяйсняецца жорсткі кантроль за захаванасцю матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей. Але ў першую чаргу, як было падкрэслена, гэта задача кіраўніцтва гаспадарак, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Справа навядзення і падтрымання парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах стала не тое што штотыднёвай, а, можна сказаць, штодзённай. Як падкрэсліў кіраўнік раёна Васіль Сысоеў, такой яна і застанецца. Задача гэтага тыдня — прывесці ў парадак тэрыторыі грамадзянкіх могілак, завяршыць работы, якія не былі даведзены да канца ў час раённага суботніка.
На апаратнай нарадзе былі разгледжаны пытанні ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемых зямельных участкаў, гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, работы са зваротамі грамадзян, стану спраў на рынку працы і шэраг іншых. Кіраўніку раёна даложана аб крымінагеннай і пажарнай абстаноўцы за мінулы тыдзень.

Добавить комментарий