Дзе адказнасць, там і рэзультат

Пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васіля Сысоева прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел начальнік Магілёўскай мытні Леанід Досаў.

 

Пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васіля Сысоева прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел начальнік Магілёўскай мытні Леанід Досаў.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый Крычаўскага раёна да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2017 годзе”.
Прыняцце гэтага рашэння абумоўлена неабходнасцю арганізацыйнага забеспячэння выканання комп­лексу палявых работ па выкананні запланаваных аб’ёмаў вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. У прыватнасці, плануецца атрымаць збожжа ў амбарнай вазе больш за 35 тысяч тон. Для атрымання запланаваных аб’ёмаў жывёлагадоўчай падукцыі сельгасарганізацыям раёна неабходна забяспечыць вытворчасць усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) у аб’ёме 42,7 тысячы кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву – 44,6 цэнтнера кармавых адзінак.
Для выканання пастаўленых задач прадугледжана ўдасканаленне структуры пасяўных плошчаў, плануецца павелічэнне пасеваў зернебабовых культур, плошчаў пад шматгадовымі травамі і аднагадовымі культурамі і інш.
Усяго зерневая група будзе размяшчацца на плошчы 12150 гектараў. Гаспадаркі раёна на 100% забяспечаны кандыцыйным насеннем зерневых і зернебабовых культур (са страхавым фондам насення) для сяўбы зерневай і кармавой груп.
Прааналізаваны забяспечанасць сельгасарганізацый мінеральнымі ўгнаеннямі, дызельным палівам і бензінам, а таксама вывазка на палеткі арганічных угнаенняў, гатоў­насць тэхнікі да веснавой сяўбы і інш.
Асаблівую ўвагу глава раёна Васіль Сысоеў звярнуў на забеспячэнне захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, арганізацыю гарачага харчавання работнікаў, якія задзейнічаны на сяўбе, на стварэнне бяспечных умоў працы на ўсіх участках сельскагаспадарчай вытворчасці, строгае захоўванне тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны.
Словам, задачы пастаўлены, справа – за выканаўцамі. І станоўчы рэзультат будзе там, дзе адказнасць за даручаны ўчастак з’яўляецца не патрабаваннем, а нормай.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжана выкананне  рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне ў мінулым годзе  Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
Мэта праграмы – развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва шляхам павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці насельніцтва, паляпшэння ўмоў аховы працы, стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці, забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых грамадзян.
У праекце рашэння  па гэтым пытанні для арганізацый усіх форм уласнасці вызначаны канкрэтныя меры па выкананні комплексу мерапрыемстваў па кожным накірунку Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва. Кантроль за выкананнем мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы, мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў, што выдзяляюцца на іх фінансаванне, ускладзены на ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Усяго на пасяджэнні райвыканкама было разгледжана 26 пытанняў. Сярод іх – «Аб захоўванні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства сельскагаспадарчымі арганізацыямі Крычаўскага раёна”, «Аб вызваленні грамадзян ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год”, «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, зацвярджэнні разліку штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці”, «Аб увядзенні часовых абмежаванняў руху транспартных сродкаў на мясцовых аўтамабільных дарогах Крычаўскага раёна” і шэраг іншых.

Добавить комментарий