Забарона ўведзена з 3 сакавіка

У сувязі з выпадкамі гібелі людзей пры выхадзе на нетрывалы лёд, якія раней мелі месца ў іншых рэгіёнах краіны,  і ў мэтах аховы жыцця і здароўя грама­дзян раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне «Аб мерах па выкананні правілаў аховы жыцця людзей на водных аб’ектах, размешчаных на тэрыторыі Крычаўскага раёна”.

Згодна рашэнню, з 3 сакавіка сёлетняга года забаронены выхад на лёд у перыяд разбурэння лядовага покрыва. Адпаведным службам даручана прыняць неабходныя меры па недапушчэнні выхаду грамадзян на лёд у гэты перыяд, а таксама правесці растлумачальную работу сярод школьнікаў і дарослага насельніцтва.
У час ледаставу на тэрыторыі раёна будуць працаваць мабільныя групы па маніторынгу найбольш наведваемых вадаёмаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *