Быць у курсе праблем

Зваротная сувязьБыць у курсе праблем, якія хвалююць жыхароў горада і раёна, старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілю Сысоеву дапамагаюць «прамыя тэлефонныя лініі”, што праводзяцца два разы на месяц. Кожны зварот бярэцца на кантроль.

На «прамую лінію”, якая прайшла на гэтым тыдні, да кіраўніка раёна звярнуліся 14 чалавек. Пытанні тычыліся навядзення парадку каля трухлявых дамоў, дзе ніхто не жыве, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, ліквідавання аварыйных дрэў на могільніку па вул. Чэхава, аднаўлення добраўпарадкавання пасля правядзення земляных работ і інш. Звярнуліся і з прапановай забараніць стаянку бальшагрузных машын насупраць сквера ў мікрараёне «Камсамольскі”. Зададзена было пытанне, куды здаць старую бытавую тэхніку?
Цікавіла пытанне, калі ў старой частцы горада будзе чыстая вада? Як мяркуецца, у адпаведнасці з раённай праграмай «Чыстая вада”, у 2015 годзе рэальна палепшыць якасць вады. Для будаўніцтва станцыі абезжалезівання ўжо падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя, вырабляецца абсталяванне.
                               Т. Лістапад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *