Вырашыць праблемы

Каб вырашыць тыя ці іншыя ­праблемы, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў звяртаюцца ў раённы выканаўчы камітэт. «Гарачая лінія”, прыём грамадзян кіраўніцтвам раённай выканаўчай улады, «прамая тэлефонная лінія” і іншая работа са зваротамі грамадзян праводзіцца на пастаяннай аснове.

На чарговую «прамую тэлефонную лінію”, якую на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, паступіла 12 тэлефонных званкоў. Крычаўляне звярнуліся па пытаннях рамонту дахаў, пад’ездаў у камунальных дамах, абуладкавання агароджы на могілках у вёсцы Глушнева, навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях, адлову бадзячых сабак і інш.
Усе звароты ўзяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Добавить комментарий