Зацікаўлены дыялог

Зацікаўлены дыялог адбыўся на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, з калектывам ДЭУ-77.

 

 

Зацікаўлены дыялог адбыўся на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў, з калектывам ДЭУ-77.
Асноўная тэма, прапанаваная для абмеркавання ў час правядзення Адзінага дня інфармавання, – блізкая работнікам дарожнай службы. Гаворка ішла аб транспартным падатку і яго выкарыстанні, бяспецы дарожнага руху. Дарожнікі выказалі прапанову забараніць рух на веласіпедах у зімовы час, бо веласіпедысты ў гэты перыяд значна ўскладняюць абстаноўку на дарогах.
Актыўна абмяркоўваліся тэмы крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі ў раёне, а таксама на адміністрацыйным участку, дзе размяшчаецца гэта дарожнае прадпрыемства, пытанні адказнасці за ўхіленне ад воінскай службы. Працаўнікоў ДЭУ-77 цікавіла, ці належыць воінскаму прызыву малады чалавек, які ўжо адбыў пакаранне за ўхіленне ад воінскай службы, ці прадугледжана ўзгадненне з кіраўніцвам арганізацыі прыцягненне работнікаў на воінскія зборы, а таксама пытанні ліцэнзавання вырабу алкагольнай прадукцыі і інш. Тлумачэнні на зададзеныя пытанні былі дадзены ў час сустрэчы.

Добавить комментарий