На пасяджэнні

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады.

 

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Васіль Сысоеў, разгледжаны ход выканання комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная” на 2016-2020 гады.

Мэта праграмы – фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, унясенне ўклада турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.
Рэгіянальную турыстычную палітыку ў раёне рэалізуюць раённы Цэнтр турызму, края­знаўства і экскурсій дзяцей і моладзі і гістарычны музей. Асноўныя іх задачы – дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі з дапамогай турыстычнай, краязнаўчай і экскурсійнай работы. І ў гэтых накірунках зроблена нямала. Так, экспарт турыстычных паслуг у раёне за 2016 год склаў 22 тысячы долараў ЗША (заданне выканана на 137,5%). І аб’ёмы платных турысцка-экскурсійных паслуг у сёлетнім годзе плануецца павялічыць.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пытанні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2017 года; прадастаўлення грамадзянам аднаразовых субсідый на набыццё жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх здзяйснялася па дзяржаўнаму заказу; пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; выдачы дазволаў на правядзенне праектна-вышуковых работ, будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, прамыс­л­овага і культурна-бытавога прызначэнняў і шэраг іншых. Усяго на разгляд членаў райвыканкама было ўнесена 28 пытанняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *